Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку на перадыбарчым мітынгу апазыцыя патрабавала вызваліць палітвязьняў


У Баку ў нядзелю прайшоў мітынг прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Азэрбайджана ад апазыцыйнай Нацыянальнай рады дэмакратычных сілаў Джаміля Гасанлы.

Па выніках мітынгу была прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем да ўладаў вызваліць палітвязьняў і даць нармальныя месцы для сустрэчаў выбарнікаў з кандыдатамі ў сталіцы і рэгіёнах краіны.





Прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што сілы бясьпекі блякавалі дарогі да месца правядзеньня акцыі, і ня ўсе ахвотныя змаглі ўзяць удзел у мітынгу.

Па інфармацыі старшыні апазыцыйнай партыі «Мусават» Ісы Гамбара, колькасьць тых, хто прыйшоў на мітынг, склала 10 тыс чалавек. Паводле некаторых мэдыяў, у мітынгу бралі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек.

Прэзыдэнцкія выбары ў Азэрбайджане адбудуцца 9 кастрычніка.

Мітынг у Баку
Мітынг у Баку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG