Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь» пакажуць сёньня на плошчы Таксім


Кадр з "Жыве Беларусь"
Кадр з "Жыве Беларусь"
Фільм удзельнічае у галоўным конкурсе Стамбульскага міжнароднага кінафэстывалю «Злачынства і пакараньне». Галоўны прыз за найлепшы фільм — «Залатыя шалі» і грашовая ўзнагарода. Акрамя «Жыве Беларусь» у конкурсе ўдзельнічаюць 10 стужак зь Нямеччыны, Харватыі, Гішпаніі, Канады, Ізраілю ды іншых краінаў. Агулам у фэстывалі пакажуць каля 150 фільмаў.

3-і Міжнародны кінафэстываль «Злачынства і пакараньне» адбываецца з 13 па 19 верасьня ў турэцкім Стамбуле. Акрамя самога кінафэстывалю, у гэты самы час адбываецца міжнародная акадэмічная канфэрэнцыя, прысьвечаная правам чалавека. Юрысты з паўсотні краінаў прадставяць даклады па сытуацыі ў сваіх дзяржавах.

Фільм «Жыве Беларусь!» пакажуць на фэстывалі тройчы — 15, 17 і 19 верасьня. Сёньняшні паказ адбудзецца ў кінатэатры Atlas, які знаходзіцца ля плошчы Таксім, дзе пару месяцаў таму адбываліся шматтысячныя антыўрадавыя пратэсты.

Фільм на фэстывалі прадставяць сусцэнарыст Францішак Вячорка і выканаўца галоўнай ролі Дзьмітры Вінсэнт Папко.

13 верасьня стала вядома, што фільм перамог у сэкцыі «Панарама» кінафэстывалю ў Гдыні. Раней «Жыве Беларусь!» атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар на кінафэстывалі ў Брусэлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG