Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія прафсаюзы супраць Туска


Дзясяткі тысяч сябраў польскіх прафсаюзаў прайшлі маршам праз Варшаву, пратэстуючы супраць ўрадавай сацыяльна-працоўнай палітыкі.

Пратэстоўцы сабраліся ў польскую сталіцу з усёй краіны. Прафсаюзы лічаць, што ад палітыкі ўрада прэм'ер-міністра Дональда Туска церпяць інтарэсы работнікаў і іх сем'яў. Урад Туска губляе папулярнасць пасьля нядаўняга павышэньня пэнсійнага ўзросту да 67 гадоў ( перад тым гэта было 65 гадоў для мужчын і 60 гадоў для жанчын). Удзельнікі акцыі патрабавалі гарантый занятасьці, аховы здароўя і пэнсійнага забесьпячэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG