Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць прадуктаў, якіх лепш ня есьці


Калі вы спрабуеце схуднець і застацца здаровымі, ёсьць пэўныя харчовыя прадукты, якіх вы павінны пазьбягаць. Большасьць з гэтых прадуктаў відавочная, бо яны ўтрымліваюць інгрэдыенты, якія выклікаюць павелічэньне вагі. Аднак ёсьць некаторыя прадукты, якія ў гэтым сэнсе ня так відавочныя, але ня менш шкодныя.

Вось 5 прадуктаў, якія, паводле амэрыканскага сайту MYDIET, вы не павінны есьці, калі хочаце скінуць вагу і адчуваць сябе здаровым.

1. Белы хлеб

Белы хлеб зьяўляецца распаўсюджаным прадуктам харчаваньня, але насамрэч ён не мае ніякай пажыўнай каштоўнасьці. Белы хлеб зьмяшчае шмат цукру і не дае адчуваньня сытасьці.

Замяніце ваш белы хлеб жытнёвым хлебам або хлебам з шатраванай пшанічнай мукі, калі гэта магчыма. А бутэрброды лепш рабіце ня з лустаў хлеба, а зь лісьця салаты.

2. Смажаныя прадукты

Большасьць людзей ведаюць, што смажаная ежа – нездаровая, таму варта пазьбягаць яе, наколькі магчыма.

Праблема з смажанымі прадуктамі ў тым, што многія людзі зьвязваюць іх толькі з рэстаранамі хуткага харчаваньня і не ўсьведамляюць, што яны спажываюць іх таксама дома.

Пазьбягайце любых смажаных страў, замест іх ежце печанае або варанае. Смажаная ежа – мала пажыўная, і яна можа выклікаць павышэньне вашага крывянога ціску ды ўзроўню халестэрыну. Ну і ад яе хутчэй набіраюць, чым страчваюць вагу.

3. Прыправа са сьмятаны да салаты

Многія пачынаюць харчавацца салатамі, асабліва калі ім прадпісалі дыету або калі яны спрабуюць перайсьці на здаровы спосаб харчаваньня. Салаты могуць быць вельмі пажыўныя, і яны ўтрымліваюць наогул няшмат калёрый. Але салаты могуць стаць нездаровымі, калі яны прыпраўленыя сьмятанай.

Гэткія прыправы на аснове сьмятаны ўтрымліваюць шмат тлушчу і калёрый. Насамрэч у прыправе можа быць больш калёрый, чым у астатняй частцы вашай салаты.

Паспрабуйце замест гэтага прыправы на алейнай аснове. Яна лягчэйшыя на смак, і калёрый у ёй менш.

4. Белы рыс

Рыс зьяўляецца распаўсюджаным інгрэдыентам многіх рэцэптаў і папулярным гарнірам да многіх страў. Большасьць людзей лічаць, што рыс – абсалютна здаровы прадукт. Насамрэч, белы рыс можа прывесьці да непатрэбнага назапашваньня тлушчу вашым арганізмам. Ён таксама ня мае пажыўнай каштоўнасьці.

Калі вы ўсё ж упадабалі гэты прадукт, дык найлепшым варыянтам замены яму будзе карычневы рыс, які ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасьць клятчаткі, вітамінаў і пажыўных рэчываў.

5. Кукурузны сыроп з высокім утрыманьнем фруктозы

Кукурузны сыроп з высокім утрыманьнем фруктозы, які вельмі папулярны ў ЗША, можа хутка прывесьці да павелічэньня вашай вагі і вашай цягі да спажываньня салодкіх прадуктаў. Пераяданьне салодкіх прадуктаў і прадуктаў з высокім утрыманьнем фруктозы можа прывесьці да дыябэту і іншых праблемаў са здароўем.

Пазьбягайце прадуктаў, якія ўтрымліваюць апрацаваныя цукры, і на дэсэрт выбірайце такія варыянты, як сьвежая садавіна і ягады. Ваша здароўе скажа вам за гэта дзякуй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG