Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны выходзіць на «новы палітычны ўзровень»

Незалежна ад таго, будзе другі тур выбараў мэра Масквы ці не, палітычныя аналітыкі пагаджаюцца: вынік апазыцыйнага кандыдата і антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага перавысіў усе чаканьні.

Паводле вынікаў, абвешчаных Маскоўскай гарадзкой выбарчай камісіяй, дзейны кіраўнік гораду Сяргей Сабянін набраў 51,37% галасоў, а другое месца заняў Навальны, у якога 27,24% галасоў.

Навальны пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў выбараў назваў іх сфальсыфікаванымі. Ён заклікае прыхільнікаў прыйсьці на акцыю пратэсту сёньня вечарам з патрабаваньнем правесьці другі тур выбараў мэра Масквы.

Экзыт-полы, абвешчаныя адразу пасьля заканчэньня галасаваньня, ацэньвалі падтрымку Навальнаму па ўзроўні 29%-32%. Апытаньні за некалькі тыдняў да выбараў давалі Навальнаму падтрымку на ўзроўні 15%.

Аналітык Аляксей Мухін з Цэнтру палітычнай інфармацыі ў Маскве сказаў нашаму радыё, што мэтай Навальнага ў гэтых выбарах было пазыцыянаваньне сябе як палітыка агульнанацыянальнага ўзроўню.

«Безумоўна, гэта была ягоная мэта, і ён сваёй мэты дасягнуў» — падкрэсьліў Мухін.

Нягледзячы на тое, што яму быў забаронены доступ да дзяржаўным тэлебачаньня, Навальны вёў энэргічную і інавацыйную кампанію, заснаваную на энтузіязьме сваіх паплечнікаў-добраахвотнікаў і фінансаваньні зь невялікіх ахвяраваньняў.

«Ясна, што ён сапраўды загартаваўся і стаў палітыкам новага ўзроўню» — сказаў нашаму радыё супрацоўнік выбарчага штабу Навальнага Аляксей Шагал.

кампанія была больш сумленнай, чым якая-небудзь ранейшая ў Маскве. Прычына гэтага ня толькі ў тым, што Крэмль хацеў надаць Сабяніну як мага больш легітымнасьці
Яўка на выбарчых участках у Маскве склала 32%, што лічыцца нізкім паказальнікам для расейскай сталіцы. Пачаткова гэтая нізкая яўка тлумачылася тым, што Навальнаму не ўдалося перамагчы скептыцызму масквічоў што да ўдзелу ў выбарах мэра. Але некаторыя аналітыкі лічаць, што нізкую яўку трэба зьвязваць хутчэй з тым, што Сабянін вырашыў адмовіцца ад гэтак званага адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах і пастанавіў правесьці больш-менш сумленную кампанію.

«Я думаю, што кампанія была больш сумленнай, чым якая-небудзь ранейшая ў Маскве. Прычына гэтага ня толькі ў тым, што Крэмль хацеў надаць Сабяніну як мага больш легітымнасьці, але яна таксама зьвязаная з прадказаньнямі, што Сабянін лёгка пераможа ў першым туры. Яны адчувалі, што тут няма патрэбы фальшаваць выбарчыя вынікі» — лічыць Мікалай Пятроў з Маскоўскага Цэнтру Карнэгі.

Як у Расеі адбываюцца выбары?

Расея. Адзіны дзень галасаваннья. На выбарчым участку ў Маскве
1/10 Расея. Адзіны дзень галасаваннья. На выбарчым участку ў Маскве
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Кандыдат у мэры Екацярынбургу Яўген Ройзман на выбарчым участку
2/10 Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Кандыдат у мэры Екацярынбургу Яўген Ройзман на выбарчым участку
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Масква
3/10 Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Масква
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
4/10 Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Кандыдат на пасаду губэрнатара Маскоўскай вобласьці Генадзь Гудкоў
5/10 Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Кандыдат на пасаду губэрнатара Маскоўскай вобласьці Генадзь Гудкоў
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
6/10 Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Выканаўца абавязкаў мэра і кандыдат Сяргей Сабянін
7/10 Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Выканаўца абавязкаў мэра і кандыдат Сяргей Сабянін
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Аляксей Навальны на выбарчым участку зь сям'ёй
8/10 Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня. Аляксей Навальны на выбарчым участку зь сям'ёй
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
9/10 Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
10/10 Масква, Расея. Адзіны дзень галасаваньня.
Выбары ў органы выканаўчай і заканадаўчай улады праходзяць у 80 расейскіх рэгіёнах. Па іх выніках, у прыватнасьці, будуць абраныя кіраўнікі васьмі суб'ектаў Фэдэрацыі, 16 заканадаўчых сходаў і мэры васьмі адміністрацыйных цэнтраў, у тым ліку, Масквы, Екацярынбургу і Яраслаўля
Previous slide
Next slide


Што азначае гэты выбарчы вынік для Аляксея Навальнага, які ў ліпені быў асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня нібыта за матэрыяльныя страты, нанесеныя прадпрыемству «Кіраўлес», а потым нечакана вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што моцны вынік Навальнага на выбарах ускладняе для ўладаў яго зьняволеньне па абвінавачваньнях, якія шмат хто лічыць палітычна матываванымі.

Але Мікалай Пятроў лічыць, што вынік Навальнага стаў «даволі адмоўным сюрпрызам» для Крамля, а таму імавернасьць таго, што яго апэляцыя ня будзе мець посьпеху і апазыцыйнага блогера пасадзяць, узрасла.

Выбары ў Маскве: ці будзе другі тур?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:04 0:00
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG