Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія паўстанцы адбілі атаку ўрадавых войскаў


Сырыйскія паўстанцы ўсталявалі кантроль над горадам Маалула, на поўнач ад Дамаску.

Пра гэта паведаміў Сырыйскі праваабарончы цэнтар, які базуецца ў Вялікабрытаніі. Паводле яго, мінулай ноччу сырыйскія ўрадавыя войскі паспрабавалі захапіць частку гарадзкой тэрыторыі, але ўзброеныя атрады апазыцыі выціснулі войскі і цалкам кантралююць Маалулу.

У тэлефоннай размове з карэспандэнтам агенцтва France-Presse гэтую інфармацыю пацьвердзіў мясцовы жыхар. Пацьвярджэньняў зь іншых крыніц не паступала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG