Тадэвуш Кандрусевіч: Сьвет стаіць перад пагрозай новай вайны
У менскім архікатэдральным касцёле адбылася малітва аб міры ў Сырыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім сьвеце. Малітву ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. У набажэнстве прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых канфэсій і рэлігій, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу, кансэкраваныя асобы і вернікі Менску.