Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Парнаграфічны» відэаролік, за які магла быць расстраляная сяброўка Кім Чэн Ына


Сьпявачка Хен Сонг Вол
Сьпявачка Хен Сонг Вол
У інтэрнэце зьявіўся відэаролік, які, паводле некаторых здагадак, зьяўляецца тым самым «парнаграфічным відэа», за дачыненьне да стварэньня якога ў Паўночнай Карэі былі расстраляныя 12 артыстаў. У тым ліку экс-сяброўка цяперашняга лідэра КНДР Кім Чэн Ына, сьпявачка Хен Сонг Вол, піша брытанская The Daily Mail.

На відэа тры жанчыны ў досыць сьціплых (паводле еўрапейскіх стандартаў) канцэртных касьцюмах і каўбойскіх капелюшах сынхронна танчаць пад песьню Элвіса Прэсьлі Aloha Oe. Ніякіх сцэн парнаграфічнага або эратычнага зьместу ў выступе артыстаў няма.

Сам ролік ўпершыню зьявіўся на кітайскім відэахостынгу YouKu. Ён ужо сабраў больш за 700 тысяч праглядаў. Як распаўсюднік відэа даведаўся, што менавіта яно і стала прычынай пакараньня артыстаў, невядома.



Дакладна невядома і тое, ці адбылося само пакараньне. Навуковы супрацоўнік Інстытуту Далёкага Усходу расейскай Акадэміі навук Канстанцін Асмолаў упэўнены, што гэтая гісторыя — звычайная журналісцкая «качка», якая мае прапагандысцкія мэты, паведамляе Regnum .

У першую чаргу Асмолаў паказвае на той факт, што першай пра пакараньне сьмерцю паведаміла паўднёвакарэйская газета Chosun Ilbo , якая вядомая як «чэмпіён краіны па колькасьці інфармацыйных „качак“, запушчаных у масы».

Салістка аднаго з самых папулярных калектываў Паўночнай Карэі гурту Pochonbo Electronic Ensemble Хен Сонг Вол — паводле чутак, — сустракалася з Кім Чэн Ынам каля 10 гадоў таму. Гэты раман скончыўся пасьля ўмяшаньня бацькі цяперашняга лідэра КНДР — Кім Чэн Іра. Хен Сонг Вол была выдадзена замуж за афіцэра асабістай аховы бацькі дзейнага паўночнакарэйскага лідэра, а пазьней стала вядома і пра вясельле Кім Чэн Ына. Яго жонкай таксама стала творчая асоба — першая лэдзі КНДР Ры Соль Чжу ўдзельнічала ў гурце Unhasu Orchestra.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG