Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Эгіпту рэжа юрыдычныя карані «Братоў-мусульманаў»


"Браты-мусульмане" пратэстуюць на вуліцах Каіру
"Браты-мусульмане" пратэстуюць на вуліцах Каіру

Падтрымваны вайскоўцамі ўрад Эгіпту вырашыў распусьціць зарэгістраваную няўрадавую арганізацыю «Братоў-мусульманаў», паведамляе дзяржаўная газэта «Аль-Ахбар».

Гэтае рашэньне датычыць арганізацыі, зарэгістраванай «Братамі-мусульманамі» сёлета ў сакавіку ў адказ на закіды ў тым, што гэты рух ня мае юрыдычнага статусу.

«Урадавая пастанова ўжо была прынятая і будзе абвешчана на прэсавай канфэрэнцыі на пачатку наступнага тыдня», — цытуе газэта прадстаўніка міністэрства сацыяльнай салідарнасьці Эгіпту.

«Браты-мусульмане» выйгралі парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары пасьля таго, як шматгадовы прэзыдэнт-аўтакрат Хосьні Мубарак быў адхілены ад улады ў 2011 годзе, аднак вайскоўцы прымусілі прэзыдэнта Мухамада Мурсі пакінуць пасаду 3 ліпеня сёлета ў адказ на масавыя пратэсты супраць яго.

Сілы бясьпекі забілі сотні прыхільнікаў Мурсі і арыштавалі шмат іх лідэраў. Аднак пакуль што не было спробаў забараніць палітычнае крыло руху «Братоў-мусульманаў» — Партыю свабоды і справядлівасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG