Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Армэніі хоча ў Мытны зьвяз


Серж Саргсян і Ўладзімер Пуцін падпісваюць дамовы падчас сустрэчы 3 верасьня.
Серж Саргсян і Ўладзімер Пуцін падпісваюць дамовы падчас сустрэчы 3 верасьня.

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян паведаміў аб намеры Ерэвану далучыцца да Мытнага зьвязу, які створаны Масквой.

Ён сказаў пра гэта сёньня ў Маскве на сустрэчы з расійскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Саргсян таксама заявіў пра гатоўнасьць Армэніі ўдзельнічаць у фармаваньні Эўразійскага эканамічнага зьвязу. Пуцін пасьля перамоваў падкрэсьліў, што Расея «будзе ўсяляк садзейнічаць» рэалізацыі плянаў Ерэвана.

Мытны зьвяз аб’ядноўвае Расею, Беларусь і Казахстан. Да 2015 году гэтыя тры дзяржавы ставяць мэтай сфармаваць Эўразійскі эканамічны зьвяз — структуру накшталт Эўразьвязу.

Тым часам, як паведамляе Delfi.lt, Лінас Лінкявічус, кіраўнік міністэрства замежных спраў Літвы, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, заявіў, што ў выпадку далучэньня да Мытнага зьвязу Армэнія страціць магчымасьць падпісаць дамову з Эўразьвязам аб вольным гандлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG