Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дэпутаты будуць пераконваць Кангрэс ЗША


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падтрымаў ініцыятыву Савету Фэдэрацыі і Дзярждумы накіраваць дэлегацыю ў Кангрэс ЗША для перамоваў па сытуацыі ў Сірыі.

Сёньня Пуцін сустракаўся з кіраўнікамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнту. Паводле сьпікера Савету Фэдэрацыі Валянціны Мацьвіенкі, яна разьлічвае на падтрымку МЗС у пытаньнях, зьвязаных з арганізацыяй паездкі. Кіраўнік камітэту Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў заявіў расейскаму інфармацыйнаму агенцтву «Новости», што склад дэлегацыі можа быць вядомы ўжо 3 верасьня.

У суботу Пуцін выказаўся супраць магчымага ваеннага ўмяшаньня ЗША ў сірыйскі канфлікт, падкрэсьліўшы , што калі ў Вашынгтона ёсьць доказы датычнасьці ўраду Асада да гібелі сотняў людзей у Сірыі ў выніку хімічных нападаў, то ён павінен прадставіць доказы Радзе Бясьпекі ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG