Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: інфармацыя пра ўжываньне Дамаскам хімічнай зброі – абсурд


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін назваў абсурднымі абвінавачваньні ў адрас сірыйскага ўрада ва ўжываньні хімічнай зброі.


Выступаючы сёньня перад журналістамі ва Уладзівастоку, ён заявіў, што калі ў ЗША ёсьць доказы выкарыстаньня рэжымам Башара Асада такой зброі, дык яны павінны быць прадстаўлены Радзе Бясьпекі ААН. Пуцін адзначыў, што нанясеньне ўдару па Сірыі прывядзе да ахвяраў, у тым ліку сярод мірнага насельніцтва.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу заявіў, што разглядае магчымасьць абмежаванай або, як ён выказаўся, «вузкай» ваеннай апэрацыі ў Сірыі. Пры гэтым Абама падкрэсьліў, што яшчэ не прыняў канчатковага рашэньня адносна магчымых дзеяньняў у Сірыі.

Раней дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, спасылаючыся на інфармацыю амэрыканскай выведкі, паведаміў, што ў выніку прымяненьня сірыйскім войскам хімічнай зброі ў прыгарадзе Дамаску 21 жніўня загінулі 1429 чалавек.

Група інспэктараў ААН завяршыла сваю працу на месцы меркаванага выкарыстаньня хімічнай зброі ў Сірыі і сёньня пакінула Дамаск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG