Дзейны прэзыдэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон пакуль не заяўляў пра сваё жаданьне ўдзельнічаць у іх. Аднак у краіне мала хто сумняваецца, што ён стане асноўным прэтэндэнтам на вышэйшую дзяржаўную пасаду.
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Рахмаціла Заіраў абвясьціў пра сваю гатоўнасьць прыняць удзел у выбарах. Камуністычная і Сацыялістычная партыі Таджыкістана таксама паведамілі, што возьмуць удзел у кампаніі.
Найбуйнейшая апазыцыйная партыя краіны - Партыя ісламскага адраджэньня Таджыкістана - ужо заявіла, што вылучыць свайго кандыдата або падтрымае адзінага кандыдата ад апазыцыі.
Між тым экспэрты Камісіі ААН па правах чалавека ў сваім дакладзе,апублікаваным у ліпені, выказалі занепакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі пра палітычна матываваныя перасьледы апазыцыйных палітычных лідэраў у Таджыкістане дзеля адхіленьня іх ад удзелу ў будучых выбарах. Асаблівая ўвага надаецца затрыманьню ўладамі ініцыятара стварэньня палітычнай партыі "Новы Таджыкістан", перадае ВВС.