Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 прычын, каб ласавацца чарніцамі


Кажуць, што добрыя рэчы прыходзяць у невялікіх ўпакоўках. Гэтая прымаўка асабліва тычыцца чарніц. Гэтыя малыя лясныя ягады добра ўплываюць на працу мозгу, зьмякчаюць сухую скуру і могуць нават прадухіліць рак. Што яшчэ могуць чарніцы? Аказваецца, шмат што. Дык па чарзе:

1. Здаровая імунная сыстэма. Чарніцы маюць больш антыаксыдантаў, чым любая іншыя сьвежыя гародніна або садавіна. Антыаксыданты ўмацоўваюць імунную сыстэму шляхам нэўтралізацыі вольных радыкалаў, якія ўводзяцца ў цела разам з атрутнымі рэчывамі, пэстыцыдамі і дымам.
Спажываньне чарніц ня толькі пабуджае мозг да больш выніковай працы, але і запавольвае пагаршэньне памяці ў старэйшым узросьце.

2. Стымулятар мозгу. Дасьледаваньні паказваюць, што спажываньне чарніц ня толькі пабуджае мозг да больш выніковай працы, але і запавольвае пагаршэньне памяці ў старэйшым узросьце.

3. Пажыўны сродак для скуры. Скура ажывіцца, калі зьмяшаць 2 чайныя лыжкі працёртай чарніцы, 2 кубкі карычневага цукру і 3 сталовыя лыжкі цытрынавага соку. Антыаксыданты ў чарніцах будуць зьмякчыць скуру, цытрынавы сок надасьць ёй больш сьветлае адценьне, а цукар адслоіць сухую і нежывую скуру.

4. Лепшы зрок. Спажываньне дзьвюх порцый чарніц кожны дзень можа зьнізіць на амаль 40% рызыку дэгенэрацыі жоўтай плямкі ў воку, якая зьяўляецца найбольш распаўсюджанай прычынай страты бачаньня ў людзей сталага ўзросту.
Спажываньне пяці порцый чарніц на тыдзень памяншае рызыку сардэчнага прыступу ў жанчын.

5. Здаровае сэрца. Спажываньне пяці порцый чарніц на тыдзень памяншае рызыку сардэчнага прыступу ў жанчын.

6. Зьніжэньне ўзроўню цукру ў крыві. Спажываць чарніцы лекары рэкамэндуюць асобам, якім пастаўлены дыягназ захворваньня на дыябэт.

7. Прадухіленьне раку. Антацыянін, які знаходзіцца ў сінім пігмэнце чарніц, у змозе прадухіліць рост пухлінных клетак.

8. Дапамога мачавому пухіру. Чарніцы эфэктыўна змагаюцца з бактэрыямі, якія выклікаюць запаленьне мачавых шляхоў.

9. Ліквідацыя тлушчу. Прысутныя ў чарніцах паліфэнолы раскладаюць тлушчавыя клеткі на жываце рызыку набыцьця гэтак званага мэтабалічнага сындрому. Дый наогул, у чарніцах — няшмат калёрый.

10. Барацьба з запорамі. Кубак сырых чарніц зьмяшчае каля чатырох грамаў клятчаткі або 14% ад рэкамэндаванай сутачнай дозы. Растваральнае валакно клятчаткі уцягвае вадкасьць у кішэчнік, такім чынам дапамагаючы пэрыстальтычнаму руху кішэчніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG