Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын абураны адмовай Швайцарыі прадаць пад'ёмнікі для гарналыжнага курорту


Афіцыйныя асобы ў Паўночнай Карэі вельмі хваравіта ўспрынялі адмову Швайцарыі прадаць пад’ёмнікі для першага ў краіне гарналыжнага курорту Масік, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на дзяржаўныя мэдыі КНДР.

У Бэрне мяркуюць, што абсталяванне падпадае пад санкцыі ААН на продаж прадметаў раскошы Пхеньяну.

Улады КНДР сцвярджаюць, што Масік павінен палепшыць якасьць жыцьця простых карэйцаў і ня мае нічога супольнага зь ядзернай зброяй або ракетамі.

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, які, як мяркуецца, засвоіў горныя лыжы пад Бэрнам, ня раз наведваў будаўнічую пляцоўку курорту і заяўляў пра яго велізарнае значэньне для народу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG