Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр польскі драматург Славамір Мрожак


Ва ўзросьце 83 гадоў (нарадзіўся 29.06.1930) памёр вядомы польскі пісьменьнік Славамір Мрожак.

Ён быў аўтарам сатырычных апавяданьняў і драматычных твораў. З 2008 года ён жыў у францускай Ніцы.

Славамір Мрожак дэбютаваў у якасьці карыкатурыста ў 1950 годзе, а ў 1953 годзе апублікаваў сэрыю малюнкаў. У той жа час выпусьціў першы зборнік апавяданьняў.

Яго першая п’еса «Паліцыя» выйшла ў 1958 годзе. Драма «Танга» ў 1964 годзе прынесла сусьветную вядомасьць. У 1962 годзе ён стаў адным з першых чатырох ляўрэатаў прэміі ў галіне літаратуры, піша польская Газэта Выборча.

У 1963 эміграваў. Ён жыў у Францыі, ЗША, Нямеччыне, Італіі і Мэксыцы. У 1996 годзе вярнуўся ў Польшчу. У 2002 годзе перажыў інсульт, што прывяло да страты маўленьня. З дапамогай тэрапіі, якая працягвалася каля трох гадоў, вярнуў сабе здольнасьць пісаць і размаўляць.

У 2008 годзе выехаў з Польшчы ў Францыю. Па яго словах, у Ніцы быў больш спрыяльны клімат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG