Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы ў драматычнай сытуацыі: зачыняюць 700 школ


З прычыны дэмаграфічнага крызысу ў Расеі будуць закрытыя больш за 700 школ — заявіў галоўны санітарны лекар РФ Генадзь Анішчанка, перадае агенцтва Франс-Прэс.

Мы прадугледжваем закрыцьцё 733 школ, зь іх 464 — у цэнтральнай Расеі. Разумееце чаму: няма дзяцей, — сказаў Анішчанка.

Расея, якая цяпер налічвае 143 млн жыхароў, ад моманту распаду СССР у 1991 годзе страціла пяць млн чалавек, а дасьледаваньні апошніх гадоў прагназуюць, што гэты адмоўны дэмаграфічны трэнд будзе толькі ўзмацняцца. Паводле рапарту рэйтынгавага агенцтва Standard and Poor’s да 2050 году Расея страціць яшчэ 24 млн жыхароў.

Ад распаду СССР дэмаграфічны крызыс у Расеі нарастае, што ёсьць вынікам адначасова падзеньня нараджальнасьці і павелічэньня сьмяротнасьці з прычыны пагаршэньня ўмоваў жыцьця, — тлумачыць агенцтва АФП.

Летась дырэктар расейскай Фэдэральнай службы міграцыі Канстанцін Рамаданаўскі засьцярог, што паводле дэмаграфічных прагнозаў без наплыву імігрантаў колькасьць працаздольнага насельніцтва ў Расеі зьменшыцца да 2025 году на 10 мільёнаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG