Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дыпляматычны дэсант у Бэрліне


Brandenburg Gate in Berlin, 19Jun2013
Brandenburg Gate in Berlin, 19Jun2013

Як паведаміла МЗС Беларусі, учора ў Бэрліне адбылася сустрэча кіраўнікоў аналітычных падразьдзяленьняў зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Нямеччыны.

Беларускі бок прадстаўляў начальнік упраўленьня зьнешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі, былы пасол РБ у Нямеччыне Ўладзімер Скварцоў, нямецкую — кіраўнік штабу палітычнага плянаваньня МЗС Нямеччыны Томас Багер.

Паводле МЗС Беларусі, падчас перамоваў былі абмеркаваныя стан і магчымасьці актывізацыі беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, пэрспэктывы разьвіцьця дыялёгу Беларусь — ЭЗ, а таксама шэраг іншых пытаньняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць. Бакі дамовіліся працягнуць працоўнае ўзаемадзеяньне.

Адбыліся таксама сустрэчы Скварцова з кіраўніком аддзелу краінаў Усходняй Эўропы, Каўказу і Цэнтральнай Азіі МЗС Нямеччыны Ант’е Леендэртсэ, дырэктарам Цэнтру імя Б.Байца Нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Эвальдам Бёльке, прадстаўнікамі палітычных і экспэртных колаў Нямеччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG