Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падрабязнасьці жыцьця Сьвятланы Маркіяновіч

Беларуска і малдаванка знаходзяцца ў сырыйскім палоне. На відэароліку беларуска называе сябе Сьвятланай Маркіяновіч і прызнаецца ў працы на групоўку «Хізбула». Сваякі пацьвердзілі выкраданьне. Беларускія ўлады правяраюць інфармацыю.


19:07 14.8.2013
Бабуля Марыны Маркіяновіч: Унучка часта некуды зьяжджала
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:25 0:00
14:13 14.8.2013
У Сьвятланы ёсьць цётка і дзядзька, якія таксама жывуць у Жодзіне.

Ірына, цётка Сьвятланы, кажа: тая казала, што працуе ў гатэлі ў Бэйруце.
14:12 14.8.2013
Зінаіда Маркіяновіч дагэтуль дакладна ня ведае, што адбываецца зь яе ўнучкай.

Яны пражылі ўсё жыцьцё разам.

Маці памерла тры гады таму ад інсульту.

Бабуля кажа, што Сьвятлана была замкнёная і нікому нічога не распавядала.

Апошнія 2–3 гады выяжджала на працу за мяжу. Але куды і чым там займалася, спадарыня Зінаіда ня ведае.

Сьвятлана была ў шлюбе. Нарадзіла сына.

У трохгадовым веку яго аддалі ў прытулак. Яго ўсынавіла іншая сям’я. Цяпер яму 6 гадоў.

Бабуля кажа, што так адбылося, бо ў Сьвятланы не было магчымасьці выхоўваць сына.

Суседзі пазналі Сьвятлану на відэа. Кажуць, што гэта дакладна яна.

Апісваюць яе як спакойную дзяўчыну.

Кажуць, што яна ніколі не з кім не сябравала, была вельмі замкнёная.

Да таго як пачала езьдзіць на працу за мяжу, была прадавачкай у краме.
13:51 14.8.2013
Радыё Свабода наведала бабулю Сьвятлана Маркіяновіч

Бабуля
Бабуля

У кватэры Сьвятланы Маркіяновіч
У кватэры Сьвятланы Маркіяновіч
12:00 14.8.2013
Леанід Бытка, брат малдаванкі Карыны Кольца, па-ранейшаму не зьвяртаўся да праваахоўных органаў.

Са спасылкай на «жанчыну, якая адправіла Карыну туды на працу» выказаў меркаваньне, што Карына можа знаходзіцца там добраахвотна — «баіцца дэпартацыі».
10:52 14.8.2013
Сьвятла маркіяновіч ў Жодзіне жыла з бабуляй

80-гадовая Зінаіда Міхайлаўна Маркіяновіч, якая пражывае ў Жодзіне, пацьвердзіла, што ў яе ёсьць 30-гадовая ўнучка Сьвятлана, якая ў чэрвені зьехала з гораду. Абяцала вярнуцца ў верасьні. Куды — бабуля ня ведае. Нават ня ведае, дзе Сырыя знаходзіцца, калі пачула, што ўнучка, магчыма, там. Бабуля ў той час, калі Сьвятлана зьяжджала, знаходзілася ў шпіталі зь пераломам рукі. Вярнулася — Сьвятланы няма. Унучка часта некуды зьяжджала, кажа бабуля.

Маці Сьвятланы памерла, і яна жыла з бабуляй. Жанчына працавала ў гандлі.
10:43 14.8.2013
10:28 14.8.2013
Амбасада ў Сырыі правярае інфармацыю пра палонную беларуску

Амбасада Беларусі ў Сырыі высьвятляе інфармацыю пра жанчыну, якая называе сябе беларускай і заяўляе, што знаходзіцца ў палоне ў сырыйскіх паўстанцаў.

«МЗС заклапочаны гэтымі паведамленьнямі. Для высьвятленьня інфармацыі задзейнічана амбасада Беларусі ў Сырыі і іншыя кантакты. Але рабіць нейкія высновы пакуль рана», — заявіў Інтэрфаксу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

На відэароліку беларуска называе сябе Сьвятланай Маркіяновіч і прызнаецца ў працы на групоўку «Хэзбала».

Падобныя ж прызнаньні робіць жанчына, якая называе сябе Карына з Малдовы.

Жанчыны кажуць, што іх прывезьлі ў Сырыю пад выглядам журналістак. Усё адбываецца пад дуламі аўтаматаў і ў прысутнасьці людзей у камуфляжы і балаклавах.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG