Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр беспарадкаў у Каіры перавысіла 100 чалавек


Разгон лягераў у Каіры. Шмат ахвяраў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00

Колькасьць ахвяр сутыкненьняў на плошчы Рабія аль-Адавія ў Каіры дасягнула 120 чалавек, перадае міжарабскі тэлеканал «Аль-Джазіра» са спасылкай на дадзеныя пункту аказаньня мэдычнай дапамогі, разгорнутага на плошчы.

Паводле папярэдніх зьвестак мэдыкаў, раненьні атрымалі сотні ці нават тысячы чалавек.

Раней паведамлялася, што загінулі, па розных зьвестках, ад 17 да 32 чалавек.

Як паведамлялася, супрацоўнікі эгіпэцкай паліцыі пачалі ў сераду раніцай у Каіры разганяць дэманстрантаў, якія падтрымліваюць адхіленага ад улады прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

Паводле саміх дэманстрантаў, паліцыянты вырашылі ліквідаваць два лягеры ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Другі лягер разьмешчаны на плошчы ан-Нагда. Эгіпэцкая дзяржаўная тэлевізія адзначае, што паліцыянты выявілі на тэрыторыі гэтых лягероў зброю і боепрыпасы.

МУС Эгіпту пацьвердзіла, што ў сераду праводзіць апэрацыю па зачыстцы плошчаў ад дэманстрантаў, і паведаміла, што паліцыя ўжо разагнала дэманстрантаў на плошчы ан-Нагда.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG