Свабода бяз гальштукаў: Ці заўсёды міліцыя мае рацыю?
Калі здараецца гвалт, людзі выклікаюць міліцыю. Але ці заўсёды яна абараняе пацярпелага і ці заўсёды яе дзеяньні адэкватныя адносна парушальніка? Міліцыя з народам, як гэта мае быць паводле закону, ці супраць яго, як гэта можна пачуць ад апазыцыянэраў, незалежных журналістаў, праваабаронцаў? У дыскусіі бяруць удзел праваабаронца Наста Лойка і незалежны журналіст Глеб Лабадзенка. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.