Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні паставяць помнік Джону Ленану


Праз год у Вільні зьявіцца помнік легендарнаму музыку, «бітлу» Джону Ленану, сказаў агенцтву BNS цырымоніймайстар віленскай ратушы Саўлюс Пілінкус.

Паводле яго, самакіраваньне сталіцы ў чэрвені дало згоду на ўстаноўку помніка на вул. Каўна. Ужо ёсьць першыя эскізы, аднак яшчэ ня ясна, хто будзе рабіць скульптуру. Аўтары ідэі хочуць, каб яна была выкананая з мэталу, была дэкаратыўнай і «мэтафарычнай».

Сродкі на помнік спадзяюцца атрымаць з ахвяраваньняў.

Джон Ленан быў культавай фігурай на музычным алімпе другой паловы XX-га стагодзьдзя, быў лідэрам аднаго з самых папулярных гуртоў «Бітлз». Пасьля распаду калектыву ён заняўся сольнай кар'ерай, быў грамадзкім актывістам. Тады была створана адна з самых вядомых песень музыканта Imagine, якая лічыцца міжнародным гімнам міру.

У сьнежні 1980 Ленан быў застрэлены ў Нью-Ёрку сваім прыхільнікам Маркам Дэвідам Чэпмэнам, які меў псыхічную хваробу.

Ідэя зрабіць помнік Ленану, кажа Пілінкус, у яго і фотамастака Саўлюса Паўкшціса зьявілася дваццаць гадоў таму, а сёлета яны вырашылі яе рэалізаваць, перадае партал Delfi.

Акрамя ўсяго іншага, скульптура дапаможа ажывіць раён, які знаходзіцца побач з чыгуначным вакзалам.

Паводле ідэі Паўкшціса і Пілінкуса ў Вільні ў 1996 годзе ўжо быў усталяваны бюст вядомага музыкі Фрэнка Запы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG