Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: пры Мядзьведзеве адносіны з Расеяй былі лепшыя


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ў адносінах ЗША і Расеі трэба «ўзяць паўзу».

Падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу прэзыдэнт ЗША Барак Абама адказаў на некалькі пытаньняў, якія тычацца амэрыкана-расейскіх адносінаў.

Ён заявіў, што ў час прэзыдэнцтва Дзьмітрыя Мядзьведзева гэтыя адносіны мелі большы прагрэс, але пасьля вяртаньня ў Крэмль Уладзімера Пуціна з расейскага боку стала больш прыкметная антыамэрыканская рыторыка, заснаваная на стэрэатыпах халоднай вайны. Эпізод з прадастаўленьнем прытулку ў Расеі Эдварду Сноўдену, якога абвінавачваюць у разгалошваньні амэрыканскіх сакрэтаў, толькі адзін эпізод, які сьведчыць пра пагаршэньне двухбаковых адносінаў.

Прэзыдэнт Абама лічыць неабходным «ўзяць паўзу», здзейсьніць пераацэнку адносін і прыняць рашэньні, якія будуць у інтарэсах як Злучаных Штатаў, гэтак і Расеі.

Прэзыдэнт ЗША таксама заявіў, што ён хацеў бы, каб на Алімпійскіх гульнях у Сочы мэдалістамі сталі спартоўцы-прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG