Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэзыдэнт Ірану даў прысягу


Хасан Раўхані
Хасан Раўхані

У іранскім парлямэнце прайшла цырымонія інаўгурацыі новага прэзыдэнта краіны Хасана Раўхані.

Ісламскі багаслоў Раўхані, абраны прэзыдэнтам у чэрвені, даў прысягу ў прысутнасьці дэпутатаў парлямэнту і прадстаўнікоў больш чым 50 краін, паведамляе BBC.

У сваім выступе ён сказаў, што будзе прэзыдэнтам для ўсіх іранцаў. Раўхані паабяцаў ахоўваць межы Ірану.

Новы прэзыдэнт таксама паабяцаў сфармаваць сумленны ўрад, які гарантуе свабоду і справядлівасьць для ўсіх іранцаў.

На цырымоніі ў суботу Раўхані таксама атрымаў фармальнае ўхваленьне вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі.

Новы прэзыдэнт паабяцаў правесьці рэформы і пакласьці канец міжнароднай ізаляцыі краіны.

Раўхані зьмяніў на пасадзе папярэдняга прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінежада.

Нягледзячы на тое, што Раўхані займае пасаду прэзыдэнта, канчатковае слова ў палітычных пытаньнях застаецца за вярхоўным лідэрам краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG