Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 спосабаў схуднець без дыет


Простыя рэкамэндацыі, каб зьнізіць вагу, быць у форме і адчуваць сябе здаровым.

1. Проста ня ешце «харчовага сьмецьця». Да яго можна аднесьці такія прадукты як чыпсы, сухарыкі, газіроўка, гамбургеры, салодкае, напоі з фарбавальнікамі, вострыя і калярыйныя соўсы з пакетаў.

2. Больш гуляйце пехатою. Старайцеся як мага больш гуляць, забудзьцеся пра існаваньне ліфта, старайцеся лішні раз прайсьціся, чым праехаць тры прыпынкі на грамадзкім транспарце. Гэта прыемны і карысны спосаб спаліць калёрыі.

3. Сьнедайце. Гэта простае правіла дапаможа наладзіць абмен рэчываў і забясьпечыць арганізм усім самым карысным. Ешце кашы, сухафрукты, кісламалочныя прадукты, амлеты, ягады. Сыходзячы з дому сытым, вы будзеце мець вельмі мала спакусаў перакусіць па дарозе. Да таго ж, усе калёрыі, зьедзеныя да абеду, вельмі хутка разыходзяцца і не адкладаюцца ў вашых праблемных зонах.

4. Ешце тады, калі хочаце. Пазьбягайце прыёмаў ежы проста за кампанію або з мэтай заесьці стрэс.

5. Рабіце ранішнюю зарадку. Комплекс нескладаных практыкаваньняў, накшталт прысяданьняў і скокаў на месцы, дапаможа вам з часам дамагчыся добрых вынікаў.

6. Адпачывайце актыўна. Пакіньце ляжаньне на канапе перад тэлевізарам для пэнсіі. А зараз адпраўляйцеся гуляць у пляжны валейбол, катацца на ровары або роліках, шпацыраваць пешшу па горадзе.

7. Замяніце салодкія напоі вадой. Калі хочаце выпіць кавы, гарбаты або соку з пакета, лепш зрабіце выбар на карысьць звычайнай пітной або мінэральнай вады. Так вы зможаце ня толькі зьберагчы сябе ад лішніх калёрый, але і паскорыць абмен рэчываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG