Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: перамовы ізраільцянаў з палестынцамі былі канструктыўныя

абноўлена

Перамоўнік з палестынскага боку Саэб Эрэкат, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністар юстыцыі Ізраілю Цыпі Ліўні ў Вашынгтоне 30 ліпеня 2013
Перамоўнік з палестынскага боку Саэб Эрэкат, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністар юстыцыі Ізраілю Цыпі Ліўні ў Вашынгтоне 30 ліпеня 2013

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры абвясьціў, што наступны раўнд мірных перамоваў паміж ізраільцянамі і палестынцамі адбудзецца праз два тыдні на Блізкім Усходзе.

Кэры, які выступіў перад журналістамі ў Вашынгтоне, заявіў, што мэтай перамоваў зьяўляецца дасягненьне пагадненьня на працягу наступных дзевяці месяцаў.

Паводле ацэнкі дзяржсакратара ЗША, папярэднія перамовы ізраільскіх і палестынскіх прадстаўнікоў , якія прайшлі ў панядзелак і аўторак, былі «пазытыўныя і канструктыўныя». Кэры выказаў упэўненасьць, што абодва бакі здольныя дамагчыся мірнага пагадненьня.

Раней у аўторак міністар юстыцыі Ізраіля Цыпі Ліўні і афіцыйны прадстаўнік палестынскага кіраўніцтва Саэб Эрэкат былі прынятыя прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у Белым доме.

Ізраільска-палестынскія перамовы праводзяцца ўпершыню ад 2010 году, калі яны былі спыненыя ў сувязі з працягам будаўніцтва Ізраілем паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG