Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Башара Асада адбіваюць у паўстанцаў пазыцыі


Войскі Башара Асада адбіваюць у паўстанцаў пазыцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00

ВІДЭА REUTERS

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Сырыі паведамілі сёньня, што ўрадавыя войскі адбілі ў паўстанцаў важны для іх раён Халдзіе ў стратэгічна важным горадзе Хомсе.

Між тым сырыйскія актывісты ў Лёндане, спасылаючыся на свае крыніцы ў Хомсе, адмаўлялі гэта і заявілі, што баі ў частцы раёна Халдзіе працягваюцца далей.

Калі страта паўстанцамі раёну Халдзіе ў Хомсе пацьвердзіцца, гэта стане для іх другой вялікай стратай. У пачатку мінулага месяца яны былі вымушаныя адступіць з горада Аль-Кусэйр ў правінцыі Хомс, таксама стратэгічна важнага для іх.

Баі ў горадзе і правінцыі Хомс сырыйскія ўрадавыя войскі вядуць у апошні час з падтрымкай байцоў ваеннага руху «Хізбала» зь Лібану, які мае добра навучаныя і ўзброеныя баявыя часткі.

Паводле апошніх ацэнак ААН, падчас 28-месячнага канфлікту ў Сырыі загінулі ўжо больш за 100 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG