Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў вайны ў Сырыі дасягнула 100 000


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун сьцьвярджае, што ўжо больш за 100 000 чалавек загінулі ў грамадзянскай вайне ў Сырыі.

Троху больш за месяц таму гэтая лічба складала 93 000.

Пан Гі Мун заклікаў сырыйскі ўрад і апазыцыю спыніць гвалт канфлікце, які працягваецца ўжо 28 месяцаў і заявіў што «важна арганізаваць мірную канфэрэнцыю ў Жэнэве як мага хутчэй.»

Пан Гі Мун зрабіў гэтую заяву напярэдадні перамоваў зь дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, які таксама прысутнічаў пры гэтай заяве.

ЗША і Расея спрабуюць склікаць міжнародную канфэрэнцыю ў Жэнэве, разам з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, каб паспрабаваць дамовіцца аб пераходным урадзе.

Тым часам у выніку выбуху замінаванага аўтамабіля ў прыгарадзе сірыйскай сталіцы Дамаску загінулі прынамсі 10 чалавек і паранена 62.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG