Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайцы едуць у Беларусь на сваіх аўтамабілях


Кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія Geely, якая ўваходзіць у голдынг пад назвай Geely Group, падпісала пагадненьне аб стварэньні вялікага супольнага кітайска-беларускага прадпрыемства па вытворчасьці аўтамабіляў Geely у Беларусі.

Сайт PRNewswire паведамляе, што ў адпаведнасьці з пагадненьнем, Geely Group разам з БелАЗам і Саюзам (супольным прадпрыемствам па вытворчасьці буйнагабарытных кампанэнтаў) утвораць закрытае акцыянэрнае таварыства BelGee. Новае прадпрыемства, з плянавай гадавой вытворчай магутнасьцю 120 000 адзінак, будзе вырабляць аўтамабілі Geely ў Беларусі, пачынаючы з SUV-EX7, Geely SC7, SC5 і LC-Cross.

Паведамляецца таксама, што аўтамабіль Geely SC7 быў даступны ў Беларусі з сакавіка сёлета, а SUV-EX7, як чакаецца, будзе гатовы да канца 2013 года.

Аўтамабілі маркі Geely вельмі актыўна прадаюцца ў Расеі і Ўкраіне, а цяперашняе пагадненьне аб сумесным прадпрыемстве зь Беларусьсю мае даць кітайцам плятформу для пашырэньня іхнай прысутнасці на рынку СНД.



Беларускія раздарожжы замежных аўто


Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG