Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Японіі перамагла кааліцыя лібэрал-дэмакратаў


Як у Японіі выбіралі дэпутатаў?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:19 0:00

Як у Японіі выбіралі дэпутатаў?

У Японіі, дзе ў нядзелю праходзілі выбары за палову дэпутатаў верхняй палаты парлямэнту, па дадзеных экзіт-полаў, перамагла кіроўная кааліцыя Лібэральна-дэмакратычнай партыі прэм’ер-міністра Сіндзі Абэ і яе партнэра, партыі «Комэйто».

Па прагнозах, яны разам набралі гэтым разам 71 месца і ў цэлым кааліцыя набывае 130 месцаў — больш за палову з 242. Апошнім часам кіроўная кааліцыя ня мела большасці ў верхняй палаце парлямэнту, што прымушала яе ісьці на кампрамісы з апазыцыяй.

Афіцыйныя вынікі будуць не раней як раніцай у панядзелак.

Яўка выбаршчыкаў была малая, але вынік выбараў усё ж лічаць сьведчаньнем падтрымкі эканамічнай палітыкі Сіндзі Абэ. З тых часоў, як ён узначаліў урад у сьнежні мінулага году, эканоміка Японіі вырасла на 4 адсоткі.

Верхняя палата парлямэнту Японіі, дэпутаты якой абіраюцца на шэсьць гадоў, але штотры гады праходзяць выбары паловы яе складу, мае ў агульным менш паўнамоцтваў, чым ніжняя, але кантроль над абедзьвюма палатамі важны для эфэктыўнай дзейнасьці ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG