Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў Ізраіль да перамоваў з палестынцамі


Абама прамаўляе. Побач - прэм'ер Ізраілю Біньямін Нэтаньягу
Абама прамаўляе. Побач - прэм'ер Ізраілю Біньямін Нэтаньягу
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Ізраілю Біньямінам Нэтаньягу і заклікаў да аднаўленьня мірных перамоваў з Палестынскай аўтаноміяй.

«Прэзыдэнт Абама заклікаў Нэтаньягу працягнуць працу зь дзяржсакратаром Кэры для таго, каб як мага хутчэй аднавіць перамовы з палестынцамі», — гаворыцца ў заяве Белага Дома. Гутарка прэзыдэнта Абамы з ізраільскім прэм’ерам супала па часе са знаходжаньнем на Блізкім Усходзе дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Кэры, які раней на гэтым тыдні абмяркоўваў з прадстаўнікамі Лігі арабскіх дзяржаў пэрспэктывы аднаўленьня ізраільска-палестынскіх перамоваў.

Белы дом паведаміў таксама, што падчас тэлефоннай размовы лідэры ЗША і Ізраіля абмеркавалі пытаньні бясьпекі ў сувязі з сытуацыяй у Сырыі, Эгіпце ды Іране.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG