Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі каля паўсотні прыхільнікаў Навальнага


Маскоўская паліцыя затрымала, паводле розных зьвестак, ад 30 да 60 удзельнікаў несанкцыянаваных народных гуляньняў у падтрымку апазыцыянэра Аляксея Навальнага, асуджанага ў гэты дзень у Кіраўскім судзе на 5 гадоў па абвінавачваньні ў крадзяжы сродкаў кампаніі «Кировлес».

Апазыцыянэры і незалежныя журналісты ацэньваюць колькасьць тых, хто сабраўся насупраць будынка Дзярждумы ў некалькі тысяч, некаторыя ўдзельнікі называюць лічбу 10000. Паліцыя паведамляе аб дзьвюх з паловай тысячаў мітынгоўцаў.

Людзі скандуюць: «Свабоду», «Свабоду Навальнаму і палітвязьням», чуць таксама воклічы: «Расея бяз Пуціна».

У Пецярбургу 30 чалавек затрыманыя.



Сёньня ж пракуратура Кірава абскардзіла рашэньне суда аб арышце Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава — да ўступу ў сілу абвінаваўчага прысуду. Як заявілі ў Генпракуратуры Расеі агенцтву ІТАР-ТАСС, Навальны можа заставацца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Пратэст пракуратуры будзе разглядацца ў пятніцу раніцай у Кіраўскім абласным судзе.

Акцыі прыхільнікаў Навальнага прайшлі і ў іншых расейскіх гарадах: у Кіраве, Саратаве, Самары, Казані, Краснаярску, Томску, Уладзівастоку.

Разам з Навальным, па той жа справе да чатырох гадоў калёніі агульнага рэжыму быў асуджаны прадпрымальнік Пётар Афіцэраў. Абодва былі ўзятыя пад варту ў зале суда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG