Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі працягваюцца акцыі ў падтрымку Навальнага


Прыхільнікі Навальнага ў Кіраве
Прыхільнікі Навальнага ў Кіраве
У Маскве, на Манежнай плошчы, дзе прыхільнікі Аляксея Навальнага зьбіраюцца правесьці так званае «народнае абмеркаваньне» прысуду апазыцыянэру, асуджанаму на 5 гадоў, ужо прайшоў адзіночны пікет у яго падтрымку.

У Твітэры паведамляюць, што паліцыя перакрыла выхад з мэтро на Манежную плошчу. Па дадзеных «Інтэрфакса», байцы АМАПу перагароджваюць мэталічнымі бар’ерамі праход на плошчу каля гатэлю «Масква».

Улады папярэджваюць, што несанкцыянаваных акцый не дапусьцяць.

Плянуюцца акцыі ў Самары, Пецярбургу, Калінінградзе.

«Інтэрфакс» паведаміў, што ў Кіраве вызваленыя двое ўдзельнікаў шэсьця ў падтрымку Навальнага. Актывістаў абвінавацілі ў арганізацыі незаконнай масавай акцыі.

Акцыя пратэсту ва Ўфе
Акцыя пратэсту ва Ўфе


У Томску група людзей выйшла — як яны заявілі «Інтэрфаксу» — на шпацыр у знак пратэсту супраць прысуду Навальнаму. Сустаршыня томскага аддзяленьня руху «Салідарнасьць» Аляксандр Пустовойтаў і яшчэ некалькі чалавек былі ў футболках з надпісам «Свабоду палітычным зьняволеным». Адзін грамадзянін зладзіў адзіночны пікет, трымаючы ў руках плякат у падтрымку Навальнага і раздаючы ўлёткі з заклікам прыйсьці ў пятніцу на сход грамадзян.

Некалькі адзіночных пікетаў былі арганізаваны ва Ўладзівастоку.

Разам з Навальным па абвінавачваньні ў крадзяжы сродкаў кампаніі «Кировлес» да чатырох гадоў калёніі агульнага рэжыму быў асуджаны прадпрымальнік Пётр Афіцэраў. Абодва былі ўзятыя пад варту ў зале суда.

Мітынг каля турмы пасьля прысуду Навальнаму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:33 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG