Цукеркавая контрарэвалюцыя
Каля 5 тысяч чалавек сабраліся ў Берасьці на адкрыцьцё гандлёвага дому, у часе якога на іх з адкрытай пляцоўкі высыпалі каля 800 кіляграмаў цукерак. Няўжо ў гэтых людзей няма грошай, каб самім купіць? Дык чаму тады яны не выходзяць на акцыі пратэсту, каб зьмяніць сваё жыцьцё да лепшага? А мо патрэба нешта атрымаць «на халяву», губляючы чалавечую годнасьць, ужо ўвайшло ў мэнталітэт сучасных беларусаў? У дыскусіі бяруць удзел Аляксей Янукевіч і Уладзімер Падгол. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.