Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэну прапануюць даць Нобэлеўскую прэмію


Былога агента ЦРУ Эдварда Сноўдэна вылучаюць на Нобэлеўскую прэмію міру як чалавека, дзякуючы якому «сьвет стаў лепшым і больш бясьпечным».

Ліст з такой прапановай у Нарвэскі нобэлеўскі камітэт накіраваў прафэсар сацыялёгіі швэдзкага ўнівэрсытэту Умэа Стэфан Свалфарс, якія зьяўляецца сябрам Каралеўскай акадэміі навукаў Швэцыі і як такі мае права вылучаць кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію.

Ліст Свалфарса апублікавала швэдзкае выданьне Västerbottens-Kuriren.

Паводле Свалфарса, Сноўдэн сваім «гераічным намаганьнем» выявіў існаваньне і памер сачэньня, якое зьдзяйсьняюць амэрыканскія ўлады за сусьветнай электроннай сувязьзю. «Праз свае асабістыя намаганьні ён таксама паказаў, што адзінкі могуць выступаць у абарону асноўных правоў і свабодаў» — лічыць швэдзкі прафэсар.

Ангельскае выданьне Daily Mail адзначае, што ў сьпіс кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру 2013 году Сноўдэн ужо не патрапіць, паколькі гэты сьпіс быў закрыты 1 лютага сёлета, але ён мае шанцы стаць кандыдатам у 2014 годзе.

Расейскія СМІ адзначаюць, што Эдвард Сноўдэн, які другі раз папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі, усё яшчэ знаходзіцца на лётнішчы Шарамецьева. Кіраўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі Канстанцін Рамаданаўскі заявіў, што ніякіх афіцыйных запытаў ад Сноўдэна ў ягонае ведамства да гэтага часу не паступала, дадаючы, што як толькі падобны зварот зьявіцца, яго разгледзяць ва «ўстаноўленым законам парадку».

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG