Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся збор подпісаў за помнік Манюшку ў Менску


Станіслаў Манюшка
Станіслаў Манюшка

Помнік знакамітаму кампазытару Станіславу Манюшку прапануюць паставіць на плошчы Свабоды тварам да гатэлю «Эўропа».

На сайце change.org пачаўся збор подпісаў пад зваротам да старшыні Менскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі з прапановай паставіць помнік у цэнтры Менску да 200-годзьдзя Станілава Манюшкі.

«Мы перакананыя, што 200-годзьдзе нашага вялікага земляка, сусьветна вядомага кампазытара Станіслава Манюшкі павінна быць адзначана цэлым шэрагам юбілейных захадаў, у тым ліку устаноўкай годнага помніка. Найлепшым месцам для помніка, на думку большасьці экспэртаў, зьяўляецца сквэр на плошчы Свабоды ў Менску, тварам да гатэля «Эўропа». У сярэдзіне 19-га стагодзьдзя на месцы гасьцініцы «Эўропа» знаходзіўся Менскі гарадзкі тэатар, дзе і адбылася прэм’ера «Ідыліі». Акрамя таго, у непасрэднай блізкасьці да гэтага месца знаходзяцца іншыя памятныя мясьціны жыцьця і творчасьці Станіслава Манюшкі«,— пішуць аўтары звароту да Ладуцькі.

У звароце называюць Манюшку найбольш вядомым у сьвеце мінчуком 19 стагодзьдзя:

«З усіх дзеячаў культуры дасавецкага пэрыяду, чыё жыцьцё і творчасьць цесна зьвязаныя зь Менскам, няма, мабыць, ні аднаго, хто мог бы сапернічаць з Манюшкам у маштабе таленту і сучаснай вядомасьцю ў сьвеце».

Вялікі беларускі і польскі кампазытар Станіслаў Манюшка (1819–1872) нарадзіўся ў вёсцы Убель Чэрвеньскага раёна, вучыўся ў менскай клясычнай мужчынскай гімназіі, наведваў музычную школу пры менскім гарадзкім аркестры пад кіраўніцтвам Дамініка Стэфановіча, ставіў на менскай сцэне свае першыя музычныя камэдыі.

Для беларускай культуры асаблівае значэньне мае ягонае супрацоўніцтва з Вінцэнтам Дуніным Марцінкевічам, плёнам якога сталіся 4 камічныя опэры, уключаючы знакамітую «Ідылію» («Сялянка»), прэм’ера якой адбылася ў Мінску ў 1852 годзе, у якой упершыню пасьля доўгага перапынку прагучала са сцэны беларуская мова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG