Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Легенда Грунвальду» — фільм да гадавіны Грунвальдзкай бітвы (поўнае відэа)


Ян Матэйка. Бітва пад Грунвальдам
15 ліпеня — гадавіна бітвы пад Грунвальдам. Грунвальд — гэта адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Эўропы. Яна абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ўсе прызнавалі яе ўплыў на лёс Эўропы.

Ваенныя ды палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне. Да сёньняшняга працягваецца спрэчка, хто насамрэч камандаваў аб’яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, як і дзе загінуў Вялікі магістар, наколькі вялікімі былі арміі.

Фільм паказвае, як цягам стагодзьдзяў легенда Грунвальду выкарыстоўвалася для партыкулярных палітычных мэтаў. Расповед вядуць польскія гісторыкі Генрык Самсановіч і Роман Тромба, а таксама гісторыкі зь Нямеччыны і Літвы.

Зь беларускага боку ў фільме ўдзельнічае Генадзь Сагановіч.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG