Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пінскім рынку міліцыя зладзіла аблаву на пэнсіянэраў (відэа)


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Пажылыя жыхары горада ўжо даўно прадаюць гародніну і садавіну, вырашчаныя на ўласных прысядзібных участках, а таксама ягады і грыбы каля ўваходу на міні-рынак «Заходні». Супрацоўнікі міліцыі і раней спрабавалі перашкодзіць гэтаму, аднак абмяжоўваліся тым, што разганялі гандляроў ці папярэджвалі аб адказнасьці. У нядзелю 7 ліпеня яны правялі зачыстку тэрыторыі каля рынку, паведамляе Хартыя’97.

Пэнсіянэрам выкручвалі рукі, зьбівалі іх, цягалі за валасы, рвалі вопратку. Усяго, паводле відавочцаў, было затрымана каля 10 чалавек.

Інцыдэнт прыцягнуў увагу грамадзкасьці. Людзі якія сабраліся каля міні-рынку, гучна выказвалі сваё абурэньне і спрабавалі абараніць пэнсіянэраў. Многія здымалі дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі на мабільныя тэлефоны.



Далейшы лёс затрыманых невядомы.

У РУУС Пінску заявілі, што міліцыя часам праводзіць тлумачальную працу аб недапушчальнасьці незаконнага вулічнага гандлю. Пры гэтым у РУУС патлумачылі, што нікога ў раёне рынку «Заходні» 7-га ліпеня не затрымлівалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG