Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Простыя спосабы, як уратавацца ад цеплавога ўдару


Простыя спосабы, як уратавацца ад цеплавога ўдару. Фота www.shutterstock.com
Летняя сьпякота робіць шкоду здароўю многіх людзей: ад простага абязводжваньня да сьмерці. Сьпёка можа таксама выступаць як каталізатар для абвастрэньня сардэчна-судзіных захворваньняў. Залішняе цяпло можа перагружаць сэрца і прыводзіць да згушчэньняе крыві і трамбозу ў выніку сардэчнага прыступу або інсульту.

Значна часьцей, аднак, хуткая дапамога патрэбная супраць цеплавога ўдару, які адбываецца ў выніку доўгачасовага знаходжаньня на сонцы буз належнай гідратыцыі. Найбольш уразьлівыя на цеплавы ўрад старыя і дзеці, чые арганізмы ня могуць хутка адаптоўвацца да высокіх тэмпэратураў.

Калі немаўля ці жывёла застаецца ў аўтамабілі з зачыненым шклом, то сьмяротная тэмпэратура можа быць дасягнутая на працягу 5 хвілінаў.

Мужчынам больш уласьцівыя занятак спортам і актыўны адпачынак, у ЗША з 2001 па 2009 год на мужчын прыпадалі тры чвэрці выпадкаў цеплавых удараў.

Парады дактароў вельмі простыя — піць шмат вадкасьці, рабіць частыя адпачынкі, насіць лёгкую, сьветлую вопратку.

Роберт Глаттэр, спэцыяліст па неадкладнай мэдычнай дапамозе ў шпіталі Ленокс Хіл у Нью-Ёрку, прапануе некалькі парадаў, якія варта прычапіць да дзьверы лядоўні:

— Піце шмат вады на працягу дня, нават калі вы ня хочаце піць,

— Пазьбягайце алькагольных напояў і кафэіну,

— Калі вы ня можаце піць дастатковую вадкасьцяў, таму што ў вас млоснасьць ці ваніты, вы, верагодна, абязводжаныя і таму трэба выклікаць лекара,

— Дэзарыентацыя зьяўляецца прыкметай цеплавога ўдару, калі гэта ёсьць — неадкладна выклікайце хуткую.
XS
SM
MD
LG