Сёньня на пасяджэньні цэнтральнага камітэту партыі абвешчана аб абраньні 16 новых чальцоў, сярод іх — старшыня парлямэнту Джыхад аль-Лахам і прэм’ер-міністр Ваэль аль-Халкі.
Партыя «Баас» знаходзіцца ва ўладзе ў Сірыі з сакавіка 1963 году і зьяўляецца самай магутнай палітычнай сілай у краіне.
Тым часам, працягваюцца баі за горад Хомс. Урадавыя войскі — пасьля інтэнсіўнай бамбардзіроўкі і артылерыйскага абстрэлу — занялі траціну раёну Халдые, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў. Пра гэта паведамляюць мясцовыя грамадзкія актывісты. Пры гэтым вайскоўцы сьцьвярджаюць, што занялі большую частку раёну.
Паводле дадзеных ААН, з пачатку канфлікту ў Сірыі ў сакавіку 2011 году загінулі больш за 90 тысяч чалавек.