Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Украіне коціцца хваля пратэсту супраць гвалту міліцыі


Харкаў. Мітынг падтрымкі Ўрадзіеўкі.

У Данецку і Чаркасах нясуць каменьні і патрабуюць адстаўкі міністра. Януковіч баіцца пашырэньня бунтаў.

Рэха выклікалі падзеі у мястэчку Ўрадзіеўка (Врадієвка) Нікалаеўскай вобласьці . Тут ўначы 26 чэрвеня п’яныя міліцыянты згвалцілі маладую жанчыну, зьбілі яе і выкінулі з машыны паміраць у лесе. 29-гадовая Ірына Крашкова з праламанай галавой аднак змагла дапаўсьці да суседняй вёскі. У бальніцы яна назвала імёны сваіх катаў. Затрымка з іх арыштам і спробы знайсьці алібі выклікалі гнеў мясцовых жыхароў, якія ўначы 2 ліпеня штурмавалі аддзяленьне міліцыі.

Акцыі супраць гвалту міліцыі пачалі шырыцца і ў іншых гарадах. Так, сёньня ў Данецку прайшоў мітынг ля будынку галаўнога ўпраўленьня ўкраінскага МУС. Яго ўдзельнікі патрабавалі адстаўкі міністра ўнутраных спраў Віталія Захарчанкі. У Чаркасах сёньня да будынку абласнога упраўленьня міліцыяі прынесьці каменьні і копію кодэксу гонару міліцыянта.

Яшчэ адзін тэатралізаваны пратэст.
Яшчэ адзін тэатралізаваны пратэст.


Улады Ўкраіны абяцаюць пакараць вінаватых і ўстрымацца ад рэпрэсій супраць жыхароў Ўрадзіеўкі , прызнаючы , што іх абурэньне было справядлівым. Асьцерагаючыся пашырэньня “бунтаў” на ўсю краіну справу пад свой кантроль узяў і Віктар Януковіч.

Ірына Крашкова працягвае лячэньне ў бальніцы, яна пачала ўжо самастойна хадзіць. На наступным тыдні яе чакае аперацыя чэрапа. На пашкоджаныя месцы ёй павінны ўсталяваць тытанавыя пласьціны.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG