Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрэсу баяцца — сэрцу шкодзіць


Калі вы лічыце, што стрэс разбурае вашае здароўе, дык хутчэй за ўсё вы маеце рацыю. Новыя вынікі дасьледаваньняў паказваюць, што вашае ўспрыманьне ўплывае на рызыку сардэчных хваробаў.

У доўгатэрміновым дасьледаваньні, праведзеным у Брытаніі, бралі ўдзел 7,268 мужчын і жанчын, якім на час пачатку праекту было ў сярэднім каля 50 гадоў. Цягам 18 гадоў гэтыя людзі пэрыядычна адказвалі на анкеты, падрыхтаваныя навукоўцамі. Вынікі апублікаваныя ў навуковым часопісе The European Heart Journal.

У тых людзей, якія ў адказах пісалі, што стрэс моцна ці вельмі моцна ўплывае на іх здароўе, выявілася на 49 працэнтаў большая імавернасьць сардэчнага прыступу ці сьмерці ад сардэчнай хваробы. Пры гэтым навукоўцы ўлічвалі такія фактары, як рэальны ўзровень стрэсу.

Аўтары дасьледаваньня выказваюць дапушчэньне, што калі чалавек больш сур’ёзна ўспрымае адмоўныя наступствы стрэсу, дык у яго можа павялічвацца крывяны ціск, пульс і гэта можа мець ускосныя наступствы, падобныя да наступстваў паленьня ці ўжываньня алькаголю.

Што з гэтым рабіць? «Першы крок — гэта вызначыць прычыну стрэсу і зрабіць крокі, каб кантраляваць яе з дапамогай фізычнай актыўнасьці, расслабленьня, мэдытацыі — кажа адзін з аўтараў дасьледаваньня, Герман Набі, эпідэміёляг францускага дасьледчaга цэнтру Inserm, — Але ў цяжкіх выпадках трэба зьвяртацца па прафэсійную дапамогу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG