Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэул прапанаваў Пхеньяну перамовы


Перамовы па міжкарэйскай эканамічнай супрацы
Перамовы па міжкарэйскай эканамічнай супрацы

Паўднёвая Карэя прапанавала Паўночнай Карэі правесьці перамовы аб аднаўленьні працы прадпрыемстваў у прамысловым рэгіёне Кэсон, што знаходзіцца на тэрыторыі КНДР паблізу мяжы паміж дзьвюма краінамі.

У заяве, апублікаванай сёньня, паўднёвакарэйскае міністэрства па пытаньнях аб’яднаньня паведаміла, што прапануе пачаць перамовы ў бліжэйшую суботу.

У мінулую сераду Пхеньян абвясьціў, што мае намер дазволіць прадпрымальнікам з Паўднёвай Карэі наведаць рэгіён Кэсон і агледзець вытворчыя аб’екты.

Прамысловы комплекс Кэсон быў зачынены паўночнакарэйскімі ўладамі ў канцы красавіка. Каля 50-ці тысяч працоўны былі адкліканыя з прадпрыемстваў. 3 траўня апошні паўднёвакарэйскі мэнэджэр таксама пакінуў тэрыторыю комплексу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG