Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Варламаву абвесьцяць 23 ліпеня

Мадэльер Аляксандар Варламаў выступіў з апошнім словам у судзе.


Прысуд Варламаву — 23 ліпеня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
15:50 5.7.2013
Сястра Варламава: Мы спадзяемся на справядлівы прысуд

Ларыса Бухарская: «Ён адчувае сябе вельмі дрэнна. Трымаецца з апошніх сіл, толькі дзякуючы сіле духу. Кожны тыдзень перадаём яму шмат лекаў».

10:32 5.7.2013
Прысуд Варламаву абвесьцяць 23 ліпеня. Пачатак паседжаньня — 11:00.
10:31 5.7.2013
Пасьля апошняга ў судзе слова Варламава выступіў адвакат Павал Піваварчык. Ён сказаў, што цалкам згодны з падабаронным у тым, што Варламаў не рабіў ніякіх злачынстваў і спадзяецца на апраўданьне ў судзе.

Піваварчык сказаў, што віна Варламава ў судзе не была даказаная. У тым ліку і адносна падаткаў, хаця сам Варламаў часткова гэта прызнаў. «Ён сам да канца не ўяўляе, колькі ён сплаціў ці не сплаціў», — сказаў Піваварчык. Пра здароўе падабароннага ён сказаў: «Так, ён трымаецца з апошніх сіл. У яго 6 міжпазваночных грыж, ён зь цяжкасьцю ходзіць».

Аляксандар Варламаў, 5 ліпеня 2013
Аляксандар Варламаў, 5 ліпеня 2013


Варламаў згадвае, што 36 розных навучальных устаноў былі зьвязаныя з «Млынам моды». Паводле Варламава, грошы, якія затраціла сьледзтва, лепш бы аддалі на навучальны цэнтар моды.

«Я ганаруся сваёй працай! — кажа Варламаў. — Усе грошы, якія былі атрыманыя пад выглядам суткавых, усе былі патрачаны на фэстываль і акупіліся спаўна».

Паводле Варламава, гэтым праектам ганарацца тыя, хто ў ім удзельнічаў.

«Праектам ганарацца нават ў турме. І мяне падтрымліваюць нават там: і супрацоўнікі, і зьняволеныя. Спадзяюся на гуманны і справядлівы суд».

Сказаў у канцы, што «трымаецца з апошніх сіл, каб пачуць справядлівы прысуд».
10:26 5.7.2013
Заля запоўненая напалову. У Варламава ў руках невялікая паперка з запісамі, але з большага ён кажа не па паперцы.

Паводле Варламава, падчас бальшыні першых паездак на праект грошай не давалі і не заўсёды потым кампэнсавалі. Ён спасылаецца на асаблівасьці аплаты тэхнічных патрэбаў пры правядзеньні фэстывалю за мяжой.

Ён цытуе Эвангельле: «Ня можа чалавек прымаць на сябе нічога, калі яму не даецца зь неба». Далей ён згадвае праект «Млына моды», як ён пачынаўся. Што не было ні дызайнэраў, ні фінансаваньня — адкуль жа ўсё ўзялося? Паводле Варламава, сваёй дзейнасьцю ён пасеяў тое, што потым ў Беларусі зьявілася і мода, і адмыслоўцы.

«І вось я ў турме, а „Млын моды“ ёсьць і ён праводзіцца. Гэта галоўнае», — кажа Варламаў.
10:18 5.7.2013
На пачатку свайго выступу Варламаў працытаваў Біблію, што сапраўдны воін сам сябе забясьпечвае. Гэтак і ён сябе забясьпечваў — і заробак, і адзеньне і праект моды.
10:18 5.7.2013
У Менску аднавіўся працэс над мадэльерам Аляксандрам Варламавым. Яму дазволілі прамаўляць апошняе слова у судзе седзячы.
09:14 5.7.2013
Адвакат Павал Піваварчык папрасіў апраўдаць мадэльера Аляксандра Варламава. Папярэдняе паседжаньне адбылося 25 чэрвеня.

Антон Загароўскі, прадстаўнік боку абвінавачваньня, папрасіў для Варламава 5 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіроўныя пасады. Пракурор прасіў суд прызнаць Варламава вінаватым ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і эканамічных злоўжываньнях.

Паводле адваката, прысуд па справе варта чакаць у 20-х днях ліпеня. Больш за 3 тыдні суду трэба для напісаньня выраку.

Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» арыштавалі ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваюць пад вартай.

Варламаву выстаўлена абвінавачваньне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх махлярства і крадзёж у асабліва буйным памеры.

Ён прызнаў сваю віну толькі ў нясплаце падаткаў.

Сьведкамі і пацярпелымі ў справе праходзяць 800 чалавек.

Судзьдзя на працэсе — Надзея Навіцкая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG