«New Century Global Center» («Глябальны цэнтар новага стагодзьдзя») адкрыўся для публікі ў Чэнду, ў паўднёва-заходняй правінцыі Кітаю Сычуань 28 чэрвеня 2013 году. Цэнтар, як сьцьвярджаюць кітайскія чыноўнікі, будзе «найбуйнейшай ў сьвеце пабудовай», памерам 500 мэтраў у даўжыню і 400 мэтраў у шырыню, і 1,7 мільёна квадратных мэтраў жылой плошчы — дастаткова, каб зьмясьціць 20 знакамітых Сыднэйскіх опэраў. Гэты будынак — найноўшы сымбаль кітайскага эканамічнага буму.
Найвялікшы ў сьвеце будынак адкрыўся для наведнікаў
1
2
Працаўнікі ачышчаюць шкляны дах будынка
3
У будынку знаходзяцца офісы, гандлёвыя цэнтры, некалькі гатэляў, аквапарк, 14-кінатэатраў IMAX і вялікі каток, дастаткова вялікі, каб праводзіць міжнародныя спаборніцтвы.
4
Унутраны аквапарк
5
Гіганцкі шкляны дах вышынёй 100 мэтраў
6
У будынку штучнае сонечнае сьвятло, якое працуе 24 гадзіны на суткі і грэе наведнікаў
7
Так выглядае будынак па суседзтве зь іншымі