Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 чэрвеня: дзень памяці Янкі Купалы

абноўлена

Дзень памяці Янкі Купалы
Дзень памяці Янкі Купалы

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Нясьвіж — У замку Радзівілаў адбудзецца трохдзённы тэатральны марафон з тэатрам «Тэатр Уршулі Радзівіл». Пачатак у 16.00 і 21.30.

У Замкавым комплексе «Мір» пройдзе III Міжнародны гістарычны фэстываль «Спадчына Стагодзьдзяў». На фэстывалі будзе праведзены рыцарскі турнір, а таксама падрабязна прадстаўлена матэрыяльная культура Заходняй Эўропы і ВКЛ 14-15 стагодзьдзяў.

Кіеў — візыт дэлегацыі Міжнароднага валютнага фонду

Карлавы Вары, Чэхія — адкрыцьцё міжнароднага кінафэстывалю


Кінафэстываль у Карлавы-Вары
Кінафэстываль у Карлавы-Вары

Гэты дзень у гісторыі:

1389 — Бітва на Косавым полі паміж сэрбскімі і турэцкімі войскамі

1569 — заключаная Люблінская унія, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую

1660 — перамога войска ВКЛ і Кароны над маскоўскай рацьцю ў бітве пад Палонкаю. Пералом у вайне, пачалося вызваленьне захопленных зямель Вялікага Княства.

1914 — эрцгерцаг Фэрдынанд і яго жонка забітыя ў Сараеве.

1941 — заняцьце нямецкімі войскамі Менску.

Часы нямецкай акупацыі ў Менску ў 1942 годзе на афіцыйным грамадзкім сьвяце
Часы нямецкай акупацыі ў Менску ў 1942 годзе на афіцыйным грамадзкім сьвяце


1941 — пачатак баявой дзейнасьці першага на тэрыторыі Беларусі партызанскага атраду пад камандаваньнем Васіля Каржа.

1944 — заняцьце савецкімі войскамі Віцебску.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся


1476 — Павал IV, рымскі папа

1641 — Марыя Казімера д’Арк’ен, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага

1712 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф

1867 — Люіджы Пірандэла, італьянскі пісьменнік і драматург, ляўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

1891 — Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст

1894 — Абрам Роам, савецкі кінарэжысэр

1912 — Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер, нямецкі фізык і філёзаф

1923 — Уладзімер Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 г.»

1941 — Алена Макарэўская, беларуская мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук

1946 — Робэрт Аспрын, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст

1957 — Георгі Парванаў, прэзыдэнт Баўгарыі

У гэты дзень памерлі:

1586 — Прымаж Трубар, славенскі першадрукар, перакладнік Бібліі

1794 — Ігнацы Якуб Масальскі, князь, рэлігійны, грамадзкі й палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, мэцэнат

1938 — Барыс Жуковіч, расейскі архівіст, гісторык-археоляг

1942 — Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

Спэктакаль Янкі Купалы "Тутэйшыя"

Цытата на памяць

Купала — творца сусьветнай значнасьці, які шлях да унівэрсуму пракладаў праз роздум пра лёс Бацькаўшчыны. Прагнозы Купалы, на жаль, спраўджваліся: ён прадказваў фашызм, таталітарызм, панаваньне крывавых дэспатаў, папярэджваў пра ўзмацненьне энтрапіі і разладу, якія штурхаюць цывілізацыі на аблудны шлях.
— Пятро Васючэнка[
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG