Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ежы — на шпацыр


Пасьля ежы — на шпацыр. Фота: www.shutterstock.com
Пасьля ежы — на шпацыр. Фота: www.shutterstock.com

Пра гэта піша Анад О’Конар у блогу на сайце New York Times, прысьвечаным праблемам здароўя

Для многіх людзей прыём ежы — добрая нагода, каб потым крыху падрамаць. Але насамрэч нават кароткая прагулка пасьля харчаваньня — добры спосаб спаліць калёрыі і палепшыць траўленьне ежы.

У 2008 годзе нямецкія навукоўцы правялі дасьледаваньне, што ўплывае на хуткасьць засваеньня вялікай колькасьці ежы — піцьцё кавы, моцных алькагольных напояў ці кароткая прагулка. Высьветлілася, што прагулка паскарае прахаджэньне ежы праз страўнік. Напоі ніякага ўплыву на гэта не рабілі.

Выснова іншых дасьледаваньняў палягае ў тым, што хада аказвае істотны ўплыў на ўзровень цукру ў крыві пасьля ежы. Навукоўцы высьветлілі, што ў людзей, хворых на дыябэт, 20-хвілінная хада пасьля вячэры прыводзіць да большага зьніжэньня ўзроўню цукру ў крыві, чым любы шпацыр перад вячэрай ці адсутнасьць шпацыру. Іншае дасьледаваньне паказала, што ў людзей сталага веку, якія мелі залішнюю вагу і вялі маларухомы лад жыцьця, хада на працягу 15 хвілін неўзабаве пасьля кожнага прыёму ежы паляпшала ўзровень цукру ў крыві ў большай ступені, чым 45-хвілінная прагулка раніцай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG