Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі рок-гурт робатаў адыграў канцэрт (відэа)


На незвычайным канцэрце ў Токіё на гітары, бубнах і клявішах гралі робаты. Вакалісткамі былі дзьве дзяўчыны з поп-гурта «Amoyamo».

На канцэрце прысутнічалі каля 100 гасьцей, і ўсе яны засталіся вельмі задаволеныя музычным майстэрствам робатаў.

«Атмасфэра канцэрту была вельмі футурыстычная і вясёлая, а я забаўляўся ўвесь час», — падзялілася 21-гадовая Маю Кобаясі.

Удзельніцы гурту «Amoyamo» падкрэсьлілі, што ў іх разам з электроннымі музыкамі была ўсяго адна рэпэтыцыя, але нягледзячы на гэта, выступ атрымаўся выдатны, а робаты цалкам справіліся з заданьнем.



Прафэсар Такійскага ўнівэрсытэту Ёіціро Каўагуці, які дапамагаў распрацоўваць дызайн робатаў, падкрэсьліў, што спадзяецца на новыя канцэрты незвычайных музыкаў у іншых частках сьвету, дый нават на Месяцы або на паўночным полюсе Марсу — навуковец выступае зь ідэяй выправіць робатаў-музыкаў у космас.

Канцэрт цягнуўся каля трыццаці хвілінаў. Дзе і калі адбудзецца наступны выступ электронных рок-музыкаў, пакуль невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG