Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрэс шкодзіць сэксу


www.shutterstock.com. Стрэс робіць вас менш сымпатычнымі і прыцягальнымі для патэнцыйных сэксуальных партнэраў.
www.shutterstock.com. Стрэс робіць вас менш сымпатычнымі і прыцягальнымі для патэнцыйных сэксуальных партнэраў.

Стрэс робіць вас менш сымпатычнымі і прыцягальнымі для патэнцыйных сэксуальных партнэраў.

Пра гэта піша Дэвід Розэн у кнізе «Ці забівае вас праца?». Вядома, што стрэс павялічвае рызыку захварэць на цяжкую хваробу, аслабляе імунную сыстэму, спрыяе разьвіцьцю дэпрэсіі. Але ён і робіць вас менш сымпатычнымі і прыцягальнымі для патэнцыйных сэксуальных партнэраў. Ёсьць біялягічны агент гэтай зьявы — гармон стрэсу картызол, які ўплывае на розныя аспэкты зьнешняга выгляду — ад страты валасоў да зьнешняга аблічча.

Твар

Дасьледаваньні паказалі, што твары жанчын, якія перажываюць стрэс, менш прыцягальныя для мужчын. Магчыма, тут старажытны, жывёльны мэханізм — стрэс зьніжае пладавітасьць, а мужчын прыцягваюць жанчыны, якія могуць даць большае і лепшае нашчадства.

Паскарэньне старэньня

Стрэс мяняе структуру храмасомаў. У вынікі клеткі цела могуць раней паміраць, гэта паскарае працэс старэньня арганізма ў цэлым, робіць яго больш уразьлівым для хваробаў. Да таго ж ад стрэсаў раней ўтвараюцца маршчыны.

Сухая і старэчая скура

Людзі ў стрэсе ядуць шмат тлустай і салодкай ежы, што наўпрост пагаршае якасьць скуры. Да таго ж гармон стрэсу картызол, як паказалі апошнія дасьледаваньні, таксама робіць скуру старэчай.

Крохкія пазногці

Стрэс робіць пазногці больш крохкімі, яны часьцей крышацца і няроўна растуць. Да таго ж людзі ў стрэсе часта маюць звычку грызьці пазногці.

Рост вагі

Як ужо адзначалася, людзі ў стрэсе схільныя есьці больш тлустага і салодкага. А гэта прымы шлях да атлусьценьня. Да таго ж падвышанае ўтрыманьне гармону стрэсу картызолу таксама аказваецца наўпрост зьвязанае з залішняй вагой.

Страта валасоў

Паводле дасьледаваньняў існуе сувязь паміж стрэсам і хуткім выпадзеньнем валасоў. Таксама стрэс уплывае на пасівеньне. Дэвід Розэн у кнізе «Ці забівае вас праца?» піша паўжартаўліва: «Параўнайце любога прэзыдэнта ЗША ў дзень інаўгурацыі і ў дзень, калі ён сыходзіў з пасады. Пры сыходзе яны амаль усе сівыя». Навуковых доказаў няма, але досьвед падказвае, што пасівеньне наўпрост зьвязанае з хранічным стрэсам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG