Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Група сяброў Сырыі" заклікала да ўзбраеньня сырыйскай апазыцыі


Міністры замежных справаў краін, якія ўваходзяць у так званую «Групу сяброў Сырыі», падтрымалі аказаньне ваеннай дапамогі сырыйскім паўстанцам, якія вядуць барацьбу з рэжымам прэзыдэнта Башара Асада. Пра гэта яны заявілі ў суботу ў сталіцы Катара на чарговым пасяджэньні гэтай групы.

Прэм'ер-міністр Катара шэйх Хамад бін Джасем бін Джабер Аль-Тані заявіў, што пастаўка ўзбраеньня сырыйскай апазіцыі - магчыма адзіны шлях дамагчыся міру ў Сырыі.

Ўдзельнік сустрэчы дзяржсакратар ЗША Джон Кэры адзначыў, што гэта неабходна для таго, каб пакласьці канец дысбалянсу сіл у гэтай краіне. Паводле яго слоў, Вашынгтон па-ранейшаму падтрымлівае мірнае ўрэгуляваньне канфлікту ў Сырыі і правядзеньне ў сувязі з гэтым міжнароднай канфэрэнцыі ў Жэнэве.

Нядаўна ЗША абвясцілі, што валодаюць доказамі прымяненьня ўладамі Сырыі ў барацьбе з паўстанцамі хімічнай зброі, а Эўразьвяз адмяніў эмбарга на пастаўкі ўзбраеньня сырыйскай апазіцыі.

Па дадзеных ААН, ад пачатку канфлікту ў Сырыі ў сакавіку 2011 года ў краіне загінулі больш за 90 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG